logo
Галоўная

Я бачу свет сэрцам

Старшакласнікі прынялі актыўны ўдзел у тэматычным вечары "Я бачу свет сэрцам". Гэта мерапрыемства дозволіла школьнікам пабываць на месцы людзей, якія дрэнна бачуць.

Мой прафесіянальны выбар

Самае актуальнае пытанне сярод навучэнцаў 9-11 класаў гэта: Якую спецыяльнасць і навучальную ўстанову выбраць. І, каб дарма не бавіць час, першым крокам да прафесійнага самавызначэння  ў гэтым навучальным годзе для навучэнцаў ДУА "Хонаўскі НПК ДС-СШ"  з'яўляецца наведванне МДУ ім. А.А. Куляшова з паходжаннем тэсту "Мой прафесіянальны выбар"

Чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход

На восеньскіх канікулах прайшоў чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім  былі разгледжаны пытанні аб бяспечных паводзінах на вуліцах і дарогах, аб прафілактыцы грыпу і ВРІ і бацькоўска-дзіцячых адносінах. На сходзе выступілі: супрацоўнік ДАІ ст. лейтэнант міліцыі Дзедукоў А.Г., педагог-псіхолаг ДУА "СПЦ Магілёўскага раёна" Белікава А.П., урач Заводскаслабодскай амбулаторыі Церашкова А.М.

Дзеці і бяспека

Вось і пачаліся восеньскія канікулы. Хочацца, каб адпачынак навучэнцы ўмелі правільна арганізаваць. Акрамя гэтага, канікулы павінны быць разумнымі і бяспечнымі.
Таму класныя кіраўнікі нашай навучальнай установы  у першы дзень канікул  арганізавалі сярод школьнікаў  акцыю "Дзеці і бяспека".

26 кастрычніка 2019 г.

"Наша краіна і яе гарады" - такую назву мела віктарына, у якой прынялі ўдзел школьнікі ў суботу, 26 кастрычніка

19 кастрычніка 2019 г.

19 кастрычніка адбыўся суботнік.

У гэты восеньскі дзень работнікі школы і навучэнцы займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

У суботу, 19 кастычніка, навучэнцы удзельнічалі ў медыявандроўцы "mirpravo.by"