logo
Галоўная

08 мая 2021 г.

8 мая, у суботу, прайшоў чарговы Дзень здароўя. Школьнікі паказалі свае ўменні на паласе перашкод.

З мэтай фарміравання ў непаўналетніх ясных уяўленняў пра тыя фактары, што прыносяць карысць арганізму, пра арганізацыю здаровай жыццядзейнасці ў суботу прайшла конкурсная праграма  “Азбука здароўя”

Да Дня Перамогі

Па даўняй традыцыі, напярэдадні Дня Перамогі,  навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у святочным мітынгу, які быў прысвечаны 76 гадавіне перамогі савецкага народа над нямецка-фашыстскімі захопнікамі.

У гонар вялікага свята школьнікі ўсклалі кветкі да помнікаў воінам, якія загінулі ў гады мінулай вайны.

З Днём Перамогі!

Сардэчна віншуем усіх з Днём Перамогі!

Для ўсіх пакаленняў дзень Перамогі з’яўляецца асаблівым святам, у якім пераплецены адначасова ўрачыстасць і радасць перамогі, смутак і горыч страт. Гады вайны сталі цяжкім выпрабаваннем і вялікай трагедыяй, якая забрала мільёны жыццяў. На фронце і ў тыле нашы землякі праявілі самаадданасць і мужнасць, масавы гераізм і патрыятызм.

Мы шчыра ўдзячныя ветэранам вайны, усім тым, хто выстаяў у ваеннае ліхалецце і тым, хто пасля вайны аднаўляў родную зямлю.

Кветкі да воінскіх пахаванняў

У рамках акцыі «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» і напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі вучні малодшых класаў нашай навучальнай установы наведалі і ўсклалі кветкі да воінскіх пахаванняў.

Сіняя стужка

“Сіняя стужка” - акцыя, якая праводзіцца ў красавіку з мэтай папярэджвання фактаў гвалту і жорсткіх адносін да непаўналетніх. У рамках акцыі   быў праведзены флэшмоб  “Синяя лента апреля” для фарміравання ў школьнікаў непрымання  любых відаў гвалту.

Добраўпарадкаванне алеі

Вучні-старшакласнікі нашай навучальнай установы працавалі на добраўпарадкаванні алеі, якая была пасаджана ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі.