logo
Галоўная

Прафілактыка грыпу і ВРІ

Інфармацыйная гадзіна на бягучым тыдні была прысвечана прафілактыцы грыпу і ВРІ.

6 кастрычніка 2018г

У суботу, 6 кастрычніка, навучэнцы нашага НПК правялі весела і з карысцю для сябе на свяце "Смеху  і ўсмешак"

А настаўнікі, напярэдадні свайго прафесійнага свята, правялі "Дзень наадварот", пабываўшы ў ролі вучняў.

З днём настаўніка

Паважаныя педагогі!

З сардэчнай цеплынёй і шчырай удзячнасцю за карпатлівую працу шлём вам віншавальныя словы з нагоды прафесійнага свята - Дня настаўніка.

Гэта прафесія - самая важная, самая патрэбная. Яна асветлена найгалоўнейшай каштоўнасцю, што мае грамадства ў любой краіне, - клопатам пра сваіх навучэнцаў, будучых грамадзян Беларусі, якія стануць з цягам часу поруч з намі, а пасля і заменяць нас.

Жадаем вам моцнага здароўя, жыццёвай утульнасці, шчаслівага сямейнага ўладкавання. Будзьце строгімі і спагадлівымі, мудрымі і справядлівымі. Няхай светлыя промні Вашых добрых і справядлівых вачэй вернуцца Вам шчаслівымі імгненнямі шчырага задавальнення ад настаўніцкай працы!

    Настаўніку

На  роспач  не маеш права,
Хаваеш  слабасць і стому.
Твая нялёгкая  справа
Жыццё  адкрываць  другому.

Любові  навучыць  адданай
Да роднай  пявучай  мовы,
Што з песні  жытоў  саткана,
Са звону гусляў  вясновых.

Любові  да роднага краю,
Да  песень  і  казак матулі,
Сівых  курганоў  ля  гаю,
Дзе  мудрыя  продкі  паснулі.

У  працы не маеш права:
На  роспач,
На  слабасць,
На стому.
Твая  пачэсная  справа  —
Жыццё  адкрываць  другому.

Пачуцці і эмоцыі

Вучні 5-7класаў на інфармацыйнай гадзіне, якая была праведзена ў форме ток-шоу, абмеркавалі пытанне "Пачуцці і эмоцыі".

Мы ў twitter

Зараз на сайце

Зараз 94 гасцей анлайн