logo
Галоўная

У рамках акцыі «Разам супраць наркотыкаў»

У рамках акцыі «Разам супраць наркотыкаў» навучэнцы нага НПК  прынялі ўдзел у флэшмобе  «Фарбы жыцця» і трэнінгу « Не перайдзі мяжу»,  правялі сустрэчу з памочнікам урача Заводскаслабодскай амбулаторыі Кавалёвай М.В. «Скажы наркотыкам «НЕ!».

Наведванне краязнаўчага музея

Выхаванцы рознаўзроставай групы дзіцячага сада наведалі наш краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з гістарычнымі і прыроднымі каштоўнасцямі, звычаямі сваёй малой радзімы.

27 лютага 2021 г.

У суботу , 27 лютага, школьнікі прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Вада і здароўе чалавека» , якое было прысвечана асабістай гігіене.

Мерапрыемтсвы, прысвечаныя 23 лютага

У дзіцячым  садку прайшло свята «Юныя абаронцы Айчыны», прысвечанае 23 лютага.

А вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Два караблі»

Відаэролік «Помним. Гордимся. Благодарим»

Актывісты нашай пярвічнай грамадскай арганізацыі «БРСМ», разам з членамі «БРПА», стварылі відаэролік «Помним. Гордимся. Благодарим». У аснову  відэа ляглі матэрыялы мерапрыемстваў: конкурсу строю і песні і «Урока мужнасці», якія прайшлі ў нашай установе адукацыі.

Агляд строю і песні

Па даўняй традыцыі ў нашай навучальнай установе прайшоў агляд строю і песні, прысвечаны Дню Абаронцы Айчыны, у якім прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў.
На працягу некалькіх тыдняў каманды рыхтаваліся да гэтага дня: развучвалі песні, вучыліся хадзіць страявым крокам, падбіралі адпаведную форму.Рабят ацэньвала кампетэнтнае журы па загадзя вызначаных крытэрыях. Ярка, прыгожа, эмацыянальна выступілі навучэнцы ўсіх класаў. Кожны  пастараўся паказаць самыя станоўчыя якасці - адказнасць, уменне зладжана працаваць у калектыве, маршыраваць у нагу,  выконваць страявую песню. Кожны гарэў жаданнем выглядаць бравым салдатам і перамагчы.