logo
Галоўная

20 лютага 2021 г.

Усе мы практычна з дзяцінства ведаем пра тое, што загатроўванне  з'яўляецца надзвычай карыснай працэдурай.

 

А таму, хто вядзе здаровы лад жыцця, цяжка ўявіць без выканання гэтых працэдур.

Пытанням загартоўвання арганізма чалавека і быў прысвечан занятак са школьнікамі ў суботу, 20 лютага.

Меладычная родная мова

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Родная мова - гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Родная мова – адзiн з першых сродкаў  адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўднае наша багацце. Ведаць i шанаваць яе – наш абавязак.
Аб прыгажосці і мілагучнасці, любові да нашай беларускай мовы навучэнцы нашага НПК вялі размову на інфармацыйных гадзінах «Меладычная родная мова» ў 1-11 класах ,  навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-квэсце «Ад прадзедаў спакон вякоў…»

Званы памяці

День 15 лютага ў каляндары не пазначаны чырвоным колерам , але для многіх людзей гэта дата даражэй любых святаў. Дзевяць гадоў і пяцьдзясят адзін дзень жорсткіх баёў у чужым краі прынеслі нашаму народу шмат гора, бед і пакут. Але і там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць і высакароднасць.
Гэтай памятнай даце і была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя «Званы памяці». Старшакласнікі ўспомнілі нашых землякоў, жыхароў Магілёўскага раёна, якія загінулі на палях гэтай бязлітаснай вайны.

Я люблю цябе, Беларусь!

Любоў да Радзімы , гэта не проста словы - гэта пачуцці.  І свае пачуцці  можна выразіць розным спосабам. 

Нашы навучэнцы-школьнікі правялі акцыю «Я люблю цябе, Беларусь!», падчас якой упрыгожылі дрэва «валенцінкамі» з прызнаннямі сваёй любові да Айчыны.

 

13 лютага 2021 г.

У суботу, 13 лютага, сярод навучэнцаў прайшоў чарговы дзень здароўя

Тэрыторыя бяспекі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі»  сярод навучэнцаў нашага НПК была праведзена гульня «Тэрыторыя бяспекі». У час правядзення мерапрыемства навучэнцы паўтарылі правілы пажарнай бяспекі і правілы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Відэафільм пра адкрыццё школьнага музея

Актыў вучнёўскага самакіравання НПК ніколі не сядзіць на месцы. І вось, калі ў нашых актывістаў з'явілася пару свабодных хвілін, яны ўспомнілі пра свае фота- і відэазапасы і стварылі цэлы відэафільм пра адкрыццё школьнага музея, якое адбылося 4 снежня 2020 года і з'яўляецца для нашых навучэнцаў адной з важных падзей.