logo
Галоўная

Лесаманія

Навучэнцы 1-4 класаў нашага НПК  прынялі ўдзел у займальным квэсце «Лесаманія». Дзякуючы розным практычным заданням, школьнікі даведаліся,чаму людзям патрэбен лес і якія важныя функцыі выконваюць дрэвы ў прыродзе.

12 снежня 2020 г.

У суботу, 12 снежня, прайшоў тэматычны Дзень здароўя.

Школьнікі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па валейболу і конкурсе «Вясёлая скакалка».

5 снежня 2020 г.

У суботу, 5 снежня,  навучэнцы нашага НПК наведалі пасёлак «Гігіена» і прылялі ўдзел у круглым стале «Гігіена харчавання»

Адкрыццё школьнага краязнаўчага музея

4 снежня ва ўрачыстых абставінах у нашай навучальнай установе адкрыўся школьны краязнаўчы музей, які змяшчае пяць экспазіцый: “Гісторыя школы”, “Вёсачка мая”, “Вялікая Айчынная вайна”, “Афганістан – боль і памяць”, “Сялянская хатка”.

Кожная экспазіцыя па-свойму цікавая і непаўторная. Вучні-эксурсаводы па-мастаку паведалі інфармацыю кожнай экспазіцыі.

Педагагічны калектыў і вучнёўскі актыў вельмі ўдзячны ўсім, хто неабыякава аднёсся да ідэі адраджэння краязнаўчага музея ў нашай навучальнай установе.

Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ/СНІД

Штогод 1 снежня, пачынаючы з 1988 года, адзначаецца Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ / СНІД. Гэты дзень служыць напамінам пра неабходнасць аб'яднаць намаганні, як дзяржаў, так і грамадства для дзеянняў па зніжэнні разбуральных наступстваў эпідэміі ВІЧ-інфекцыі.

28 лістапада 2020 г.

Навучэнцы ў суботу, 28 лістапада, знаходзіліся ў горадзе  «ЗДАРОВАЕ ХАРЧАВАННЕ»і прынялі ўдзел у віктарыне «Здаровае харчаванне – гэта важна!»

21 лістапада 2020 г.

У суботу, 21 лістапада, прайшоў тэматычны дзень здароўя.

Дзень здароўя з’яўляецца актыўнай формай адпачынку, якая здымае стому і паляпшае разумовую працаздольнасць навучэнцаў. Улічваючы, што фізічныя практыкаванні не толькі ўмацоўваюць усе сістэмы арганізма, але і фарміруюць пачуццё адказнасці, дружбы, калектывізму, ахопліваюць пытанні санітарыі і гігіены, загартоўвання, барацьбы са шкоднымі звычкамі.