logo
Галоўная

Каб мова родная гучала

У рознаўзроставай групе дзіцячага сада прайшло свята "Каб мова родная гучала", прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы сярод навучэнцаў нашага НПК. У час праявядзення мерапрыемства дзеці і дарослыя даведаліся, што беларуская мова, па звестках ЮНЕСКА, прызнана другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай. І, толькі дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы, мы маем такую багатую літаратурную спадчыну ў нашай краіне.

23 лістапада 2019 г

Вусны часопіс "Партрэт сучаснай сям'і", які прайшоў ў суботу 23 лістапада, быў прысвечаны сямейнаму выхаванню.

Дэкада гендэрнага выхавання

У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі ў лістападзе праходзіць дэкада гендэрнага выхавання.
У пачатку дэкады былі праведзены: адкрытая класная гадзіна ў 2 класе "Хлопчыкі і дзяўчынкі" і адкрыты занятак у рознаўзроставай групе дзіцячага сада "Мы розныя".

16 лістапада 2019 г.

16 лістапада, у суботу, навучэнцы  прынялі ўдзел у практыкуме "Правілы паводзін у грамадскіх месцах"

Сямейныя каштоўнасці

У рамках дэкады гендэрнага выхавання прайшла агульнашкольная інфармацыйная гадзіна "Сямейныя каштоўнасці"

Канікулы на карысць

Навучэнцы ДУА "Хонаўскі НПК ДС-СШ"  з вялікім задавальненнем і цікавасцю працягнулі свой шлях па прафесійнаму самавызначэнню ў час восеньскіх канікул  праз наведванне Магілёўскага інстытута МУС і Магілёўскага медыцынскага каледжа