logo
Галоўная

Быць патрыётам

Быць патрыётам – гэта значыць любіць сваю краіну, ведаць родную мову і культуру, шанаваць сваіх продкаў, працаваць на карысць свайму народу… Гэты спіс можна прадаўжаць бясконца. Але патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца. І для таго, каб нашы выхаванцы правільна разумелі значэнне слова “патрыёт”,  і для таго, каб сталі годнымі гэтага звання, у  нашым НПК у рамках месячніка «Беларусь — мая краіна»   прайшлі розныя мерапрыемствы.

Прыемным было тое, што навучэнцы добра ведаюць традыцыі і культуру свайго народа, ведаюць імёны, якімі ганарыцца наша дзяржава.

Творчасць выхаванцаў

3 лістапада ў аздараўленчым лагеры было прысвечана творчасці выхаванцаў. Дзеці ўдзельнічалі ў майстэрні «Умелыя рукі твораць цуды», правялі конкурс сярод сваіх малюнкаў і наведалі школьны музей.

Саюз Сапраўдных Сяброў Радзімы

Аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем – адна з найбольш запатрабаваных формаў адпачынку дзяцей школьнага ўзросту.
І ў гэтыя восеньскія канікулы, па традыцыі, перад школьнікамі адчыніў дзверы лагер з дзённым прыбываннем дзяцей «Саюз Сапраўдных Сяброў Радзімы», які працуе з 31 кастрычніка па 6 лістапада.
У першы дзень — Дзень знаёмстваў, выхаванцы прынялі ўдзел у аздараўленчых, спартыўных і забаўляльных мерапрыемствах.
Другі дзень у аздараўленчым лагеры быў прысвечаны здароўю і спорту.

Восеньскія канікулы

31 кастрычніка 2020 г.

У апошні дзень заняткаў другой чвэрці, у суботу 31 кастрычніка, школьнікі прадоўжылі своё падарожжа па краіне ЗЛЖ. У гэты раз яны наведалі горад «Здаровае харчаванне».