Добраўпарадкаванне – адна з галоўных задач. І наш працоўны калектыў не застаецца ў баку. Штодня мы працуем , каб у нашай навучальнай установе быў парадак і школьны двор выглядаў утульна і прыгожа.
Беларуская лялька
30 сакавіка 2021
Лялька займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі яна ўяўляе сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнёвы вобраз-сімвал. У гэтай сваёй ролі яна факусуе час, гісторыю культуры, краіны і народу, адлюстроўваючы іх рух і развіццё. Мы звязаны з лялькай больш моцна, чым можам сабе ўявіць.
27 сакавіка 2021 г.
28 сакавіка 2021
У суботу, 27 сакавіка, са школьнікамі вялася гутарка «Алкаголь і падлетак». У цяперашні час праблема ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напоеў і піва непаўналетнімі і моладдзю вельмі актуальная. Аб цяжкіх наступствах злоўжывання алкаголем і вялася размова.
Самае дарагое ў кожнага чалавека — жыццё. І каб яго зберагчы, неабходна захоўваць правілы паводзін у самых розных выпадках . Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы школьнікаў з інспектарам РАНС І.Ю. Паповым.
Звоняць званы Хатыні ў сэрцы кожнага беларуса..
23 сакавіка 2021
«Звоняць званы Хатыні ў сэрцы кожнага беларуса...» пад такой назвай 22 сакавіка прайшоў урок памяці, прысвечаны гадавіне хатынскай трагедыі. Школьнікі перанесліся ў той жахлівы дзень і сталі сведкамі вялікага гора шматпакутнай беларускай зямлі. «Хатынь» - гэта помнік усім спаленым вёскам і іх жыхарам, якія загінулі ў гады вайны.
Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі пасля зімняга перыяду
23 сакавіка 2021
Працоўны калектыў нашага НПК працягвае работу па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі пасля зімняга перыяду, а старшакласнікі разам з педагогамі займаюцца вырабам шпаковень для птушкак, якія вярнуліся да нас з выраю сёлетняй вясной.
Мерапрыемствы тыдня па фінансавай пісьменнасці
23 сакавіка 2021
У рамках тыдня па фінансавай пісьменнасці, з мэтай пашырэння ведаў вучняў аб фінансах, іх ролі ў жыцці чалавека і выхавання паважлівага стаўлення да грошай, для дзяцей і моладзі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў рознай накіраванасці.
Навучэнцы малодшых класаў стварылі ўласны ролік пад назвай «Чужая карта», супрацоўнікі Магілёўскага РАУС правялі тлумачальна-прафілактычную гутарку па бяспецы карыстання ўласнымі банкаўскімі карткамі і крымінальнай адказнасці за несанкцыянаванае карыстанне чужымі аплатнымі картамі.
Навучэнцы 9-10 класаў прынялі ўдзел у анлайн-уроку «Беражы сябе, беражы свае грошы.