logo
Галоўная

26 мая ў першакласнікаў нашага НПК быў незвычайны дзень. Яны перагарнулі апошнюю старонку Буквара. Умець чытаць – гэта вялікая справа. Маленькія першакласнікі паказалі немалы запас ведаў, якія атрымалі на працягу навучальнага года: выдатна справіліся з рознымі заданнямі, выразна дэкламавалі вершы, радасна спявалі песні, упэўнена адгадвалі загадкі. Радасць свята з першакласнікамі раздзялілі бацькі, вучні і настаўнікі.

Жадаем нашым першакласнікам моцнага здароўя, выдатнай вучобы, творчых поспехаў!