logo
Галоўная

Свята развітання з пачатковай школай стала традыцыйным у навучальнай установе.

Чатыры гады рука аб руку са сваімі аднакласнікамі і класным кіраўніком дзеці пераадольвалі першую ступень адукацыі. Першыя палачкі ў пропісях, першыя лічбы ў сшытку, першыя прачытаныя словы… І вось незаўважна прамчаліся 4 гады. І ўчарашнія першакласнікі стаяць ва ўрачыстым строі пасталелыя, адкрытыя, вясёлыя і трохі задумлівыя.

Ёсць у школьным жыцці асаблівыя святы, якія пакідаюць добрую памяць, колькі б гадоў ні было вучню. Гэта святы першага і  апошняга званка. І калі першы званок поўніцца радасцю сустрэчы, то ў апошнім адчуваюцца ноткі суму, у першую чаргу, для выпускнікоў. Для іх свята апошняга званка – заўсёды хвалюючы момант. Гэта свята  развітання з дзяцінствам, са слаўнай школьнай парой. Міжволі ў прысутных нагортваюцца слёзы, таму, што цяжка справіцца з пачуццямі ад прыгажосці, маладосці, шчасця выпускнікоў. І ад трывог за іх — юнакі і дзяўчаты ўступаюць у самастойнае жыццё.