МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА: удасканаленне адукацыйнага працэсу на аснове яго цэласнасці праз рэалізацыю патэнцыялу педагагічных работнікаў і навучэнцаў.
МЭТА: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканаленне адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.
ЗАДАЧЫ НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНАГА КОМПЛЕКСУ НА 2020/2021 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
- Удасканальваць адукацыйны працэс, які арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў і спрыяе павышэнню якасці адукацыі.
- Ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцяў адораных навучэнцаў у працэсе даследчай дзейнасці, у алімпіядным руху праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў.
- Ствараць умовы для забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах дапрофільнага навучання.
- Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
- Удасканальваць работу па фарміраванні ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, павышаючы эфектыўнасць фізкультурна-аздараўленчай работы, работы па фарміраванні ў школьнікаў адказных і бяспечных паводзін, захаванні грамадскай дысцыпліны і парадку, адказных адносін да свайго здароўя і здароўя навакольных.
- Працягваць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы для рэалізацыі адукацыйных задач НПК
Планы работы на 2020/2021 навучальны год:
Азнаёміцца з інструктыўна-метадычнымі пісьмамі аб выкладанні вучэбных прадметаў ў 2020/2021 навучальным годзе можна на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навучэнцы могуць бясплатна спампаваць падручнік на камп'ютар, планшэт, тэлефон і карыстацца ў любы момант часу - як на ўроку, так і дома.
PDF- копіі беларускіх падручнікаў для 1-11 класаў размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі