logo
Галоўная

Укараненне мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў

 

ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ: 2019 – 2021 годы

МЭТА ПРАЕКТА: распрацаваць і рэалізаваць на практыцы мадэль фарміравання педагагічнай культуры бацькоў падчас узаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям'і.

ЗАДАЧЫ:

  • вывучэнне літаратуры і перадавога вопыту работы па фарміраванні педагагічнай культуры бацькоў у сучасных сацыякультурных умовах;
  • павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў у рамках інавацыйнага праекта;
  • вызначэнне структурна-ўзроўневых характарыстык педагагічнай культуры бацькоў;
  • распрацоўка дыягнастычнага забеспячэння фарміравання педагагічнай культуры бацькоў падчас узаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям'і;
  • вызначэнне асноўных складальнікаў зместу працэсу фарміравання педагагічнай культуры бацькоў у сучасных сацыякультурных умовах;
  • выяўленне арганізацыйна-педагагічных умоў фарміравання педагагічнай культуры бацькоў падчас узаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям'і.
  • распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння працэсу ўзаемадзеяння УА і сям'і, скіраванага на фарміраванне педагагічнай культуры бацькоў;
  • распрацоўка тэхналогіі рэалізацыі праекта;
  • фарміраванне ў бацькоў ведаў пра ўзроставыя асаблівасці дзяцей і ўменняў імі кіравацца;
  • распрацоўка сістэмы пэўных мер, скіраваных на карэкцыю ўзаемаадносін бацькоў з дзецьмі, спосабаў і прыёмаў камунікавання з імі;
  • маніторынг якасці працэсу ўзаемадзеяння па фарміраванні педагагічнай культуры бацькоў;
  • аналіз вынікаў, абагульненне і распрацоўка метадычных рэкамендацый па ўкараненні мадэлі фарміравання педагагічнай культуры бацькоў падчас узаемадзеяння ўстановы адукацыі і сям'і ў масавую адукацыйную практыку.

КІРАЎНІК ПРАЕКТА:

Сырамалотава Ірына Міхайлаўна, дырэктар

РАСПРАЦОЎШЧЫКІ ПРАЕКТА:

Хмяльніцкая Галіна Пятроўна, намеснік дырэктара па НР

Якубенка Алёна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па ВР

УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА:

Іванова Марына Дзмітрыеўна, педагог-сацыяльны

Беляева Елізавета Сяргееўна, педагог-псіхолаг

Сіфарава Ірына Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў

Лапарэнка Святлана Уладзіміраўна, класны кіраўнік

Піндзюрова Марына Юр'еўна, класны кіраўнік

Пусікава Галіна Анатольеўна, выхавацель