Праект «Краіна Здароўя» складаецца з 9 «населеных пунктаў» : Горад «Рэжым», Пасёлак «Зрок», Горад «Здаровае харчаванне», Пасёлак «Гігіена», Горад «Неболейка», Рака «Уласцівасці вады», горад «Небяспечныя знакосмтва», Лес «Зялёная аптэка», Аграгарадок «Зарадкіна». Кожны населены пункт адпавядае аднаму месяцу навучальнага года.
Падчас мерапрыемстваў і Дня здароўя вы ацэньваеце сябе самі, а пры праходжанні вэб-квэста на сайце, прысвечаным праекту, балы выстаўляюцца камп'ютарам. Старонкі з тэматычнымі вэб-квэстамі абаронены паролямі і пароль вы атрымваеце толькі пасля наведання ўсіх мерапрыемстваў і набранай мінімальнай колькасці балаў за ўвесь месяц – 20 балаў.
3 навучэнцы, якія набяруць на працягу ўсяго навучальнага года ў сваіх дзённіках “Краіны здароўя” найбольшую колькасць балаў, атрымаюць вельмі прыемныя падарункі. Балы ўсіх навучэнцаў будуць залічаны на конт кожнага класа (у рамках палажэння аб вучнёўскім самакіраванні).